Беларуская Служба

Ціханоўская ўвайшла ў спіс людзей года па версіі брытанскай газеты The Times

25.12.2021 21:06
Святлана Ціханоўская ўвайшла ў спіс людзей года па версіі брытанскай газеты The Times.
 .
Святлана Ціханоўская.@t.me/tsikhanouskaya

Яе намінаваў Дэніэл Фінкельштэйн, сябра Палаты лордаў, палітычны калумніст і былы выканаўчы рэдактар ​​выдання.

“Муж Святланы Ціханоўскай, палітычны дысідэнт, патрапіў у турму, і яна балатавалася ў прэзідэнты. Вымушаная бегчы за мяжу пасля выбараў, але яна не адмовілася ад барацьбы за дэмакратыю”, — піша Фінкельштэйн.

Ён назваў Ціханаўскую сімвалам супраціву тыраніі і ў прыватнасці аўтакратыям, якія спансіруе або абараняе Уладзімір Пуцін.

thetimes.co.uk / вх