Беларуская Служба

Знялі арышт з гаспадара бел-чырвона-белай хаты Анатоля Каханчыка, які трымаў сухую галадоўку

25.12.2021 22:41
Знялі арышт з гаспадара бел-чырвона-белай хаты Анатоля Каханчыка, які трымаў сухую галадоўку і трапіў у шпіталь.
     --
Анатоль Каханчык побач са сваёй бел-чырвона-белай хатайФота з адкрытых крыніц

«Пішу са шпіталю. На 5 суткі  сухой галадоўкі ў Віцебскім ІЧУ пачаліся праблемы са здароўем. Ныркі, ціск ўзняўся да 220, спазмы, сударагі, неверагодная слабасць (у мяне ўсё ж - 62г). Так, як галадоўку спыніць я адмовіўся, адміністрацыя ІЧУ выклікала хуткаю дапамогу і афіцыйна зьняла з мяне арышт. Хуткая завезла ў шпіталь, дзе зараз я свабодны і паціху аднаўляюся», — напісаў Анатоль Каханчык у сваіх сацсетках.

Жыхару Полацка прысудзілі 25 сутак арышту за «несанкцыянаванае пікетаванне». Мужчына пяць дзён трымаў сухую галадоўку і трапіў у шпіталь.

вх