Беларуская Служба

30 гадоў таму распаўся Савецкі Саюз

26.12.2021 08:59
Паводле ацэнак гісторыкаў, да канца сталінскага тэрору ў 1956 годзе ў СССР было забіта і замарана голадам больш за 60 мільёнаў чалавек.
Ілюстрацыйны здымакfoundin_a_attic/Flickr/CC BY 2.0

Савецкі Саюз быў створаны 30 снежня 1922 года. 26 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў дэкларацыю аб самароспуску, што азнаменавала распад Савецкага Саюза.

Гэта быў канец найвялікшай камуністычнай дзяржавы ў гісторыі, таталітарнай дзяржавы, якая знішчыла мільёны людзей розных нацыянальнасцей.

Працэс дэзінтэграцыі пачаўся ў 1988 годзе, калі першай абвясціла суверэнітэт Эстонія. Да 1991 года ўсе 15 сацыялістычных рэспублік, якія ўваходзілі ў склад СССР, абвясцілі сваю незалежнасць.

Аб роспуску СССР 26 снежня ў спецыяльнай тэлеперадачы паведаміў Міхаіл Гарбачоў. Аднак, на думку саветолага і былога амбасадара Польшчы ў Расіі прафесара Ўладзіслава Марціняка, больш важнай падзеяй ва ўсім працэсе распаду СССР стала заключаная 8 снежня «Белавежская дамова».

- Прэзідэнт сышоў у адстаўку, падпісаў указ аб адстаўцы з пасады галоўнакамандуючага. Але насамрэч падпісанне Белавежскіх пагадненняў было больш важнай падзеяй, там было вырашанае дадзенае пытанне.

Саветолаг падкрэслівае, што дакладна ўказаць прычыны распаду СССР немагчыма. Найбольш важнымі, відаць, з'яўляюцца сур'ёзныя ўнутрыпалітычныя канфлікты, а таксама эканамічны калапс.

ПР/юл