У апублікаванай новай версіі Падатковага кодэкса чыноўнікі прапануюць спаганяць падаходны падатак з тых, хто прадае гародніну, мяса і мёд са свайго прысядзібнага ўчастка, а таксама здае або прадае лекавыя расліны, ягады, грыбы, арэхі і іншую дзікарослую прадукцыю. Новыя паборы асабліва закрануць самазанятых, аўтамабілістаў і курцоў. Пры гэтым мінімальная зарплата вырасце аж на 15 $!
З 1 студзеня пачне дзейнічаць харчовае эмбарга. Рэжым забараніў увозіць у краіну свініну, некаторыя малочныя прадукты, каўбасы, кандытарскія вырабы, арэхі, садавіну. Забарона на ўвоз датычыцца тавараў з краін ЕС, ЗША, Канады, Нарвегіі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і іншых загніваючых. Каб запаволіць рост цэн міністэрства гандлю прапануе даваць зніжкі на сацыяльна важныя тавары некаторым катэгорыям грамадзян. Пра гэта ў эфіры БТ заявіў новы міністр Аляксей Багданаў
Пры гэтым у рэзервовы фонд узурпатара ў 2022-м з бюджэту будзе пералічана больш за мільярд рублёў. Гэта амаль у два разы больш, чым у 2021-м, і ў пяць разоў, чым у 2020-м. Расходы на сілавікоў і суды з бюджэту ў 2022-м запланаваны на 12 працэнтаў вышэй, чым у 2021-м. Больш за мільярд накіруюць на падтрымку стратных заводаў, хаця такую практыку абяцалі адмяніць яшчэ два гады таму.
Рэжым плануе бюджэт зноў зрабіць дэфіцытным у памеры 2,8 мільярдаў рублёў і ростам ВУП усяго на 0,7%.
юл