Умовы адбывання пакарання студэнтаў і студэнтак у калоніі робяць невыноснымі, піша @zbsunion. Іх пагражаюць пазбавіць права на спатканне і званкі, не аддаюць лістоў, забараняюць кантактаваць з іншымі асуджанымі, праводзяць дадатковыя праверкі і ствараюць умовы, якія можна назваць ціскам на працы.
Па «справе студэнтаў» асуджаныя і маладыя творцы: мастачкі Яна Арабейка, Кася Будзько, Марыя Каленік, літаратарка Ксенія Сырамалот, нагадвае ТК by_culture.
Яны нават за кратамі працягваюць маляваць, іх работы выстаўляюцца, становяцца паштоўкамі ў межах праекта салідарнасці «Вольныя паштоўкі».
яс