Палітзняволеную Марыю Калеснікаву этапавалі ў гомельскую жаночую папраўчую калонію №4.
Нагадаем, Марыю Калеснікаву абвінавачвалі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. 6 верасня суддзя Сяргей Епіхаў асудзіў яе да 11 гадоў калоніі.
«Вясна» заклікае падтрымаць Марыю паштоўкамі і лістамі салідарнасці.
- ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Калеснікавай Марыі Аляксандраўне
Наступныя два тыдні яна будзе на каранціне, таму варта рабіць пазнаку на канверце «Каранцін».
яс