Беларуская Служба

Сёння быў затрыманы праваабаронца Алег Мацкевіч

12.01.2022 13:07
Сёння раніцай у Барысаве быў затрыманы праваабаронца Алег Мацкевіч.
  .
Праваабаронца Алег Мацкевіч.Фота з адкрытых крыніц

Дома ў яго правялі ператрус і канфіскавалі ўсю тэхніку. Яго месцазнаходжанне пакуль невядома, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Цяпер у зняволенні — 7 прадстаўнікоў "Вясны". Гэта старшыня Алесь Бяляцкі, Марфа Рабкова, намеснік старшыні “Вясны” Валянцін Стэфановіч, Уладзь Лабковіч, Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца, Андрэй Чапюк.

вх