Беларуская Служба

Белстат: інфляцыя за 2021 год склала 9,97%

12.01.2022 15:13
Інфляцыя ў Беларусі за снежань 2021 года склала 0,9%.
 .
Ілюстрацыйнае фота. / pixabay.com

Інфляцыя ў Беларусі за снежань 2021 года склала 0,9%. А за ўвесь мінулы год — 9,97%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Гэта самы вялікі паказчык з 2016 года.

Найбольш за год выраслі цэны на харчовыя тавары — 11,4% (за снежань — 1,3%). Нехарчовыя тавары за год падаражэлі на 9,9% (0,3% за снежань), паслугі — 7,6% (0,9% за снежань).

"Еўрарадыё" / вх