Беларуская Служба

Праходзяць вобшукі ў магілёўскіх журналістаў

14.01.2022 13:46
Памяшканне рэдакцыі 6TV проста перавярнулі.
   6TV
Рэдакцыя магілёўскага партала 6TVкадр з відэа ў сацсетках

Раніцай 14 студзеня прайшлі ператрусы ў журналіста Барыса Вырвіча ў Бялынічах, дзе ён жыве, а таксама ў фрылансера-відэааператара Яўгена Глушкова, паведамляюць праваабаронцы.

Абодва праходзяць як сведкі па крымінальных справах. Вырвіч — адразу па некалькіх артыкулах: 188, 203, 361 і 369 КК РБ.

У Яўгена Глушкова ператрус пачаўся ў 6:20 раніцы. Да яго, зламаўшы замок, уварваліся супрацоўнікі АМАП у баявой экіпіроўцы, а таксама следчы і яшчэ двое невядомых сілавікоў. Глушкова паклалі тварам у падлогу, пасля чаго перавярнулі дом. Была канфіскаваная ўся тэхніка, аднак копію пратакола ператрусу фрылансеру не выдалі. Таксама Глушкову пагражалі змяшчэннем у ІЧУ, калі ён не дасць пароль ад свайго смартфона.

Пасля ператрусу Глушкова адвезлі ў будынак УУС Магілёўскага аблвыканкама, дзе дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе па арт. 188 КК РБ (паклёп).

Таксама сілавікі ўламіліся ў рэдакцыю магілёўскага партала 6TV. Яны ўзламалі дзверы і без прысутнасці гаспадароў памяшкання правялі ператрус. Памяшканне цалкам перавярнулі. Рэдакцыя партала 6TV ужо выехала з Беларусі.

ав/НН

Старшыня праўлення ПР Агнешка Каміньска: Існуе патрэба пашырэння вяшчання на беларускай мове

13.01.2022 14:14
Пасля пачатку масавых паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі нашая рэдакцыя атрымала дадатковае заданне: падрыхтоўку выпуску навін у эфіры Першай праграмы.