Беларуская Служба

Аляксандра Герасіменя заклікала абараняць свабоду і незалежнасць Беларусі і Украіны

28.01.2022 17:11
Ад імя спартоўцаў яна выказвае падтрымку ўкраінскаму народу і абвяшчае пра гатовасць зрабіць усё магчымае для абароны свабоды і незалежнасці Украіны.
Аляксандра Герасіменя Крыніца: фота: BSSF/Belarusian Sport Solidarity Foundation

Кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандра Герасіменя звярнулася да беларусаў, украінцаў і расiян. Яна выказала занепакоенасць вялікай колькасцю расійскіх войскў, якія прыбылі ў Беларусь пад нагодай сумесных вайсковых вучэнняў.

-Пакуль расійскае войска знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, мы можам казаць аб фактычнай акупацыі Беларусі. Суверэнітэт Беларусі ўжо страчаны, баязлівец і хлус Лукашэнка канчаткова здаў Беларусь. Мы, беларусы, павінны гэта сёння прызнаць і неадкладна распачаць кампанію ў абарону незалежнасці і міру. (...) Беларуская дыяспара за мяжой можа адыграць вырашальную ролю ў гэтым працэсе, бо мае інтэлектуальныя, інфармацыйныя і матэрыяльныя рэсурсы для вызвалення нашай Бацькаўшчыны. (...) Будзе свабоднай Украіна – зможа стаць свабоднай і Беларусь. Усё залежыць толькі ад нас і нашых дзеянняў.

Ад імя спартоўцаў і Беларускага фонду спартовай салідарнасці яна выказвае падтрымку ўкраінскаму народу і абвяшчае пра гатовасць зрабіць усё магчымае для абароны свабоды і незалежнасці Украіны.

эж


1 траўня - Дзень свабоднага спорту

30.04.2021 11:51
З такой ініцыятывай выступіў Фонд спартыўнай салідарнасці.

Герасіменя прадала на аўкцыёне алімпійскі медаль. Грошы пойдуць на абарону правоў спартоўцаў

31.12.2021 10:33
Усе сродкі будуць накіраваныя на пакрыццё выдаткаў па абароне правоў чалавека ў беларускім спорце і прымусу УЕФА выконваць палажэнні ўласнага статута.