Беларуская Служба

Марыя Калеснікава стала лаўрэатам нямецкай прэміі імя Тэадора Хекера за сваю грамадзянскую пазіцыю і палітычную смеласць

13.03.2022 17:25
 .
Марыя Калеснікава.Фота: facebook.com/maria.kalesnikava

Беларуская апазіцыянерка Марыя Калеснікава стала лаўрэатам нямецкай прэміі за палітычную мужнасць і грамадзянскую дзейнасць імя Тэадора Хекера.

Паколькі сама Калеснікава зараз знаходзіцца ў турме, узнагароду атрымае яе сястра Таццяна Хоміч.

Прэмія названа ў гонар пісьменніка і змагара з нацысцкімі рэжымам Тэадора Хекера і прысуджаецца з 1995 года кожныя два гады.

Марыя Калеснікава — флейтыстка, яна 12 гадоў жыла ў Штутгарце. У 2020 годзе вярнулася ў Беларусь, была каардынатарам штаба экс-банкіра Віктара Бабарыка, які заявіў аб намеры ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Пасля яго арышту Марыя ўвайшла ў склад "апазіцыйнага трыа" і ўдзельнічала ў перадвыбарнай кампаніі разам са Святланай Ціханоўскай і Веранікай Цапкала.

Марыя Калеснікава была затрыманая ў верасні 2020 года, яе абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі.

У верасні 2021 года Марыю Калеснікаву асудзілі да 11 гадоў пазбаўлення волі, яна знаходзіцца ў калоніі.

Паводле Deutsche Welle / вх