Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко далі па два з паловай гады калоніі

15.03.2022 22:07
Такі прысуд абвясціла суддзя Заводскага раёна Мінска Анжэла Касцюкевіч.
Суд над палітзняволенымі рэдактарамі «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам і Андрэем СкуркоНаша Ніва


Рэдактарам «Нашай Нівы» Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко далі па два з паловай гады калоніі. Такі прысуд абвясціла суддзя Заводскага раёна Мінска Анжэла Касцюкевіч.

Андрэя Скурко і Ягора Марціновіча арыштавалі ў ліпені 2021-га.

Восем месяцаў яны правялі за кратамі па абсурдным абвінавачванні. Крымінальную справу супраць галоўнага рэдактара Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко сілавікі завялі паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асобаў па папярэдняй змове або ў буйным памеры). Нашаніўцаў судзілі па эканамічным артыкуле за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб.

Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко прызнаныя палітычнымі зняволенымі. Яны трапілі пад каток рэпрэсій за сваю журналісцкую дзейнасць.

Першапачаткова шкоду налічылі ў памеры 3500 рублёў. Потым гэтая сума вырасла да 10 тысяч. Абвінавачаныя пагасілі шкоду да суда, «Мінскводаканал» і «Мінскэнерга» адклікалі іскі.

яс/ паводле «Нашай Нівы»