Беларуская Служба

У відэароліках віцебскага блогера Віталя Усціновіча будуць шукаць «экстрэмізм»

04.04.2022 09:14
У стваральніка «Шаўшэнка шоу» канфіскавалі ўсю аргтэхніку.
Na Białorusi cały czas przybywa więźniów politycznych
Na Białorusi cały czas przybywa więźniów politycznychShutterstock/Fanni_2021

Вядомы віцебскі блогер Віталь Усціновіч правёў тры дні ў ізалятары часовага ўтрымання. Па выхадзе на волю, міліцыянты канфіскавалі ў яго ўсю аргтэхніку. Прычыны затрымання і канфіскацыі не называюцца. Віталь Усціновіч вядомы як стваральнік персанажа «Дзеда Шаўшэнка». Таксама блогер з’яўляецца стваральнікам сатырычнага цыклу «Ябацькіны новасти», дзе аналізуе палітычныя падзеі ў Беларусі.

Апроч сатырычных ролікаў, Віталь выкладваў у свой Youtube-канал падарожжы па закінутых вёсках Віцебскай вобласці і па зачыненых прадпрыемствах Віцебска. Верагодна, у відэароліках віцебскага блогера будуць шукаць «экстрэмізм», як гэта было, напрыклад, з відэаблогеркай Аленай Янушкоўскай і ксяндзом Вячаславам Барком.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск