Беларуская Служба

Працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць валанцёраў «Вясны» і анархістаў

05.05.2022 15:23
Палітвязняў у закрытым рэжыме агулам судзяць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Ілюстрацыйны здымакфота: ilikeyellow/shutterstock

У Мінскім гарадскім судзе сёння працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць каардынатаркі Валанцёрскай службы «Вясны» Марфы Рабковай, валанцёра Андрэя Чапюка, палітзняволеных актывістаў анархісцкага руху Акіхіры Гаеўскага-Ханады, Аляксандра Францкевіча, Аляксея Галаўко, Аляксандра Казлянкі, Паўла Шпетнага, Мікіты Дранца, Андрэя Марача, Данілы Чуля – ідзе чацвёрты працэс па справе. Палітвязняў у закрытым рэжыме агулам судзяць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Разглядае справу суддзя Сяргей Хрыпач, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае пракурор Раман Бізюк. Вядома, што яны раней вялі «палітычныя працэсы», на якіх палітвязні часта заяўлялі пра катаванні і збіццё, але гэта было праігнараванае як суддзёй, так і пракурорам.

«Вясна»/нг