Беларуская Служба

Ціханоўская: «Ты ўсё зрабіў правільна»

29.05.2022 13:20
Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл запісала адкрыты ліст свайму мужу - палітзняволенаму. 
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z Youtube

 Святлана Ціханоўская запісала адкрыты ліст свайму мужу-палітвзяню.

Сёння роўна два гады, як Сяргея Ціханоўскага затрымалі на пікеце ў Гродне. За гэты час яму не перадалі ніводнага ліста ад жонкі і дзяцей.

«Твая была праўда. Мы зробім усё, каб нашыя дзеці раслі ў свабодзе ды любові», скалала Святлана Ціханоўская.

Таксама у гадавіну затрымання Сяргея Ціханоўскага выйшла новая дакументальная стужка пра заснавальніка блога «Краіна для людзей», у якім Ціханоўскага згадваюць паплечнікі ды відавочцы.

Праваабронцы нагадваюць, што падтрымаць Сяргея Ціханоўскага можна дасылаючы ліст па адрасе:  СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі.

юл