Беларуская Служба

Беларускую раду культуры прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

07.06.2022 22:20
«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» ў Беларусі прызнаныя ўжо больш за два дзясяткі абʼяднанняў, фондаў, телеграм-каналаў і СМІ.
 ( )
Міліцыя (ілюстрацыйны здымак)Ireine /Shutterstock.com

МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Беларуская Рада культуры», ягоны сайт і акаўнты ў сацыяльных сетках. Усё гэта ўнесена ў спіс на афіцыйным сайце ведамства, паведамляе «Наша Ніва».

Праект быў запушчаны ў кастрычніку 2020 года пад назвай «Беларускі фонд культурнай салідарнасці», пазней яго перайменавалі ў «Беларускую Раду культуры».

«Праца БРК накіраваная на захаванне беларускай культуры (падтрымка артыстаў, выканаўцаў, артыстаў і арт-менеджараў), развіццё новых творчых праектаў, аб'яднанне культурнай супольнасці і папулярызацыю нацыянальнай культуры ў свеце. Таксама сваёй роляй Рада бачыць фармаванне сацыяльнага ўплыву на развіццё культуры ў будучыні», – паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі.

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» ў Беларусі прызнаныя ўжо больш за два дзясяткі абʼяднанняў, фондаў, телеграм-каналаў і СМІ.

Прысваенне гэтага статуса ў Беларусі, як і ўся рэпрэсіўная палітыка, адвольнае. Каб яго атрымаць, не трэба рабіць нічога экстрэмісцкага, дастаткова проста не ўпісвацца ў ідэалогію рэжыму і быць актыўным у сваёй галіне.

вс