Беларуская Служба

У Берліне праходзіць Форум дэмакратычных сіл Беларусі (відэа)

11.07.2022 19:12
У Берліне праходзіць II Форум дэмакратычных сіл Беларусі. Першы Форум дэмакратычных сіл прайшоў у Варшаве 16-17 траўня гэтага года.
   II    .
У Берліне пачаўся II Форум дэмакратычных сіл Беларусі.Фота: Screenshot

У Форуме, які праходзіць 11-12 ліпеня, акрамя беларускіх палітычных дзеячаў, такіх як Валер і Вераніка Цапкалы, Вольга Карач, Яраслаў Раманчук, Ігар Макар, выступяць і расійскія эканамісты Вячаслаў Іназемцаў і Сяргей Гурыеў і палітолаг Станіслаў Бялкоўскі.

Арганізатары II Форуму дэмакратычных сіл Беларусі адзначылі, што свой удзел у мерапрыемстве пацвердзілі 120 чалавек.

Запрошаны былі палітыкі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, навукі, бізнесу, экспертнай супольнасці, дыяспары, незалежна ад грамадзянства, палітычных поглядаў, рэлігійных перакананьняў, сацыяльнага статусу. Таксама запрашэнні накіравалі нямецкім і еўрапейскім палітыкам, прадстаўнікам нямецкіх бізнес-асацыяцый і кампаній.

Паводле раскладу Форуму, у праграме прадугледжаны адкрытыя дыскусіі ў пытаннях палітычных зняволеных, санкцый, падтрымцы медыя і грамадзянскай супольнасці.

Радыё Свабода /вх