Беларуская Служба

Беларускую валанцёрку Карыну Пацёмкіну не будуць высылаць з Украіны

14.07.2022 15:16
Пытанне легалізацыі беларусаў, якія застаюцца ва Украіне з пачатку вайны, дагэтуль актуальнае.
        .
Карына Пацёмкіна атрымала афіцыйны дазвол заставацца легальна ва Украіне.Фота: facebook.com/mikhailyna.skoryk

Беларускую валанцёрку з Бучы Карыну Пацёмкіну не будуць высылаць з Украіны. Пра гэта напісала дэпутатка Ірпенскай гарадской рады Міхайліна Скорык-Шкараўская:

«Карына Пацёмкіна прывезла ў Бучу дакументы. Цяпер усё афіцыйна: грамадзянка Беларусі Карына Пацёмкіна застаецца ва Украіне».

Ранейшае рашэнне аб прымусовай высылцы з Украіны адмененае.
Ранейшае рашэнне аб прымусовай высылцы з Украіны адмененае.

У чэрвені Пацёмкіна атрымала падзяку ад Бучанскай тэрытарыяльнай грамады, а праз тыдзень у яе пашпарт паставілі штамп аб прымусовым выправаджэнні з краіны.

вх