Беларуская Служба

Палітвязні Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна ажаніліся ў СІЗА

01.09.2022 14:12
У мінскім СІЗА-1 палітвязні Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна сёння, 1 верасня, пабраліся шлюбам.
       -1.
Ірына Злобіна і Андрэй Аляксандраў ажаніліся ў СІЗА-1.Фота з адкрытых крыніц

Медыяменеджар, журналіст Андрэй Аляксандраў і яго дзяўчына Ірына Злобіна былі затрыманыя ў студзені 2021 года. Першапачаткова ім было прад'яўлена абвінавачанне па ч. 1 і 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за аплату штрафаў удзельнікам пратэстаў.

Агулам Андрэю Аляксандраву прад'яўленыя абвінавачванні па наступных артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 2 арт. 342 (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і падрыхтоўка альбо навучанне такой дзейнасці);
  • ч. 1 арт. 356 (Здрада дзяржаве);
  • ч. 1 арт. 361-1 (Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні);
  • ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў).

Ірыне Злобінай прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве

вх