Спартыўнае выданне «Трыбуна» (Tribuna.com) запусціла новы сайт. Цяпер ён працуе на беларускай і рускай мовах. Раней сайт быў толькі рускамоўным. Змяніць мову можна кнопкай у верхняй правай частцы парталу.
Каманда «Трыбуны», у прыватнасці, напісала, што яны хочуць, «каб беларусы радзей наведвалі расійскія спартыўныя сайты і часцей карысталіся сваімі, нават калі яны аддаюць перавагу рускай мове».
У сайта змяніліся некаторыя раздзелы, таксама зʼявіліся новыя, іншыя зніклі. Абнаўленні таксама ахапілі і мабільную версію.
вс