У Беларусі ў першым чытанні прыняты праект бюджэту на 2023 год. У ім прадугледжаны значны дэфіцыт, вялізныя "бязвыплатныя паступленні" з неназванай крыніцы, і таксама павялічваюцца выдаткі на абарону і сілавы блок. Старэйшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Зміцер Крук распавёў DW, што гэта "перакос у бок сілавых органаў. На ахову здароўя, адукацыю традыцыйна ідуць вельмі сціплыя сродкі".
У 2023-м выдаткі на нацыянальную абарону вырастуць больш чым на 50% – да 2635 мільярдаў рублёў. У працэнтах ад ВУП гэта павелічэнне з 0, 9% да 1, 2%.
Калі б гэтыя выдаткі скарацілі, беларускі ўрад мог бы мінімізаваць дэфіцыт, а эканоміка магла стаць больш устойлівай. Аднак, для Лукашэнкі сілавыя структуры застаюцца ў прыярытэце. Яны патрэбны для ўтрымання яго я ўлады.
Бюджэт Беларусі вельмі добра адлюстроўвае палітычныя мэты, зазначае эксперт
Крыніца: DW.