Беларуская Служба

Інстытут вывучэння вайны ацаніў магчымасць уварвання войскаў Лукашэнкі ва Украіну

12.12.2022 14:12
«Малаверагодна, што Беларусь уварвецца ва Украіну ў агляднай будучыні». 
УС Беларусі Крыніца: Агенцтва "Ваяр"

Інстытут вывучэння вайны (ISW) у новай справаздачы абмеркаваў, як падтрыманне рэжымам Лукашэнкі расійскага ўварвання ва Украіну, а таксама ціск Расіі на Беларусь з мэтай яе больш актыўнага ўдзелу яшчэ больш стрымлівае беларускую гатовасць і жаданне ўступіць у вайну ва Украіне.

У справаздачы ISW гаворыцца, што расійскія афіцыйныя асобы «увесь час праводзяць інфармацыйныя аперацыі, якія прадугледжваюць, што беларускія звычайныя наземныя войскі могуць далучыцца да расійскага ўварвання ва Украіну». Гэтым інфармацыйным аперацыям часам «падыгрывае Аляксандр Лукашэнка», мэта гэтых намаганняў – «заціснуць украінскія сілы каля мяжы з Беларуссю, каб яны не маглі ўзмацніць украінскіх аперацыяў у іншых месцах тэатру ваенных дзеянняў».

«Малаверагодна, што Беларусь уварвецца ва Украіну ў агляднай будучыні. Беларуская інтэрвенцыя на Украіне не зможа зрабіць больш, чым часова адцягнуць украінскія сухапутныя войскі ад іншых частак тэатру ваенных дзеянняў», – заяўляюць аналітыкі амерыканскага ISW.

belsat/эж


Ва Украіне загінула амаль 95 тыс. расійскіх вайскоўцаў

12.12.2022 11:07
За апошнія суткі ўкраінцы ліквідавалі 620 захопнікаў.