Беларуская Служба

Кіраўнік выведкі Украіны: Праз некалькі дзён Беларусь закрые мяжу для выезду расіян

02.01.2023 08:01
Паводле Буданава, на пачатку студзеня Расія абвесціць чарговую хвалю мабілізацыі і закрые межы для мужчын.
Кіраўнік галоўнага ўпраўлення выведкі Узброеных сіл Украіны Кірыл БуданаўPrtSc/svaboda.org

З 5 студзеня ў Расіі рыхтуюцца закрыць межы для выезду расіян ва ўзросце да 55 гадоў з тэрыторыі Расіі і Беларусі, сцвярджае кіраўнік галоўнага ўпраўлення выведкі Узброеных сіл Украіны Кірыл Буданаў.

Днём раней міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў у відэазвароце да расійскіх ваеннаабавязаных заявіў, што на пачатку студзеня Расія абвесціць чарговую хвалю мабілізацыі і закрые межы для мужчын, паведамляе «Свабода».

«Я дакладна ведаю, што ў вас застаўся прыкладна адзін тыдзень, пакуль яшчэ ёсць хоць нейкі выбар. На пачатку студзеня расійскія ўлады закрыюць межы для мужчын, потым абвесцяць ваеннае становішча і пачнуць чарговую хвалю мабілізацыі. Межы таксама будуць закрытыя і ў Беларусі», – сказаў Аляксей Рэзнікаў у звароце 30 снежня.

аз

З расійскага палону вярнуліся 140 украінскіх абаронцаў

31.12.2022 17:44
У рамках абмену палоннымі ў Расію вярнуліся 82 вайскоўцы агрэсара.