Беларуская Служба

Пенсіянерку з Брэста асудзілі на паўтара года «хатняй хіміі» за каментар у Тэлеграме

24.01.2023 13:14
Паводле заключэння лінгвістычнай экспертызы, каментар жанчыны прызналі негатыўнай ацэнкай прадстаўніка ўлады.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Маскоўскім судзе Брэста 3 студзеня асудзілі Наталлю Малец паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Інна Клышпач прызначыла жанчыне год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію»).
Справу жанчыны разглядалі 30 снежня 2022 года і 3 студзеня 2023 года. Пад вартай Наталля знаходзілася з 8 па 10 лістапада 2022 года, паведамляе «Вясна».

9 сакавіка 2021 года Наталля перайшла па спасылцы з Фэйсбука ў Тэлеграм. У месенджары пад адной з публікацый яна пакінула каментар у дачыненні да прадстаўнікоў улады, у тым ліку супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі.

Паводле заключэння лінгвістычнай экспертызы, якую правялі 13 кастрычніка 2022 года, каментар Наталлі прызналі негатыўнай ацэнкай прадстаўніка ўлады.

Жанчына цалкам прызнала сваю віну і раскаялася ў здзейсненым. Яе тэлефон канфіскавалі ў даход дзяржавы, як сродак здзяйснення злачынства.

аз

У закрытым рэжыме пачалі судзіць «рэйкавых партызанаў» з Бабруйска

23.01.2023 11:18
Паколькі суд праходзіць у закрытым рэжыме, то падрабязнасці справы невядомыя.