«Пытанне вызвалення палітвязняў у Беларусі, а гэта больш за 1440 чалавек, вельмі важнае для ЕС, і мы надаём яму пільную ўвагу», – адказаў афіцыйны прадстаўнік ЕС па знешнепалітычных пытаннях Пэтэр Стана на пытанне журналіста DW.
Паводле палітыка, якога цытуе «Наша Ніва», у распараджэнні Еўрасаюза ёсць некалькі інструментаў. Сярод іх – санкцыі супраць тых, хто чыніць або падтрымлівае рэпрэсіі, уключаючы судовую ўладу. Але ў ЕС разглядаюць і «іншыя меры». Стана адзначыў, што краіны ЕС узаемадзейнічаюць з міжнароднымі партнёрамі, каб «узмацніць і павысіць палітычны ціск на рэжым Лукашэнкі з мэтай вызвалення гэтых людзей».
«Мы выкарыстоўваем усе наяўныя ў нашым распараджэнні інструменты, уключаючы асуджэнне і абмежавальныя меры, каб рэагаваць, і будзем працягваць гэта рабіць», – сказаў афіцыйны прадстаўнік ЕС па знешнепалітычных пытаннях.
Стана заявіў, што ЕС заклікае рэжым Лукашэнкі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных і не працягваць рэпрэсіі.
аз