Беларуская Служба

У 2022 годзе заробак у сферы культуры склаў менш за 60% сярэдняга па Беларусі

06.02.2023 15:35
Па выніках 2022 году сярэдняя заработная плата ў сферы культуры склала 967 рублёў.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Па выніках 2022 году сярэдняя заработная плата ў сферы культуры склала 967 рублёў, паведамляе «Свабода» са спасылкай на выказванне міністра культуры Анатоля Маркевіча заявіў у эфіры СТВ. Ён адзначыў павелічэнне надбаўкі да акладу для культурна-асветніцкіх устаноў: у студзені 2021 года яна склала 7% акладу, у студзені 2022-га – 16%, у кастрычніку – 23%.

«Плюс, паводле рашэння калегіі, у нас штогод неабходна, каб кожная ўстанова за кошт пазабюджэтных рэсурсаў накіроўвала не менш як 9% на павелічэнне заработнай платы, гэта значыць на стымулюючыя выплаты», – заявіў міністр.

Летась сярэдні заробак у краіне, паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, склаўся на ўзроўні 1630,9 рубля. Такім чынам, заробак работнікаў культуры склаў 59% ад сярэдняга. У 2021 годзе гэты паказчык быў роўны 55%.

Па словах Маркевіча, у 2023 годзе плануецца выйсці на сярэдні заробак 1100 рублёў.

аз