Беларуская Служба

Створана Паспалітае рушэння дзеля будучага вызвалення Беларусі

10.02.2023 09:36
Паспалітае рушэнне аб'яднала 8 харугваў, створаных беларускімі палітэмігрантамі ў Літве і Польшчы.
 .
Сяржук Кедышка. Скрын з Youtube-канала Паспалітага рушэння

На сайце Паспалітага рушэння адзначана, што гэта «незалежнае, добраахвотнае аб’яднанне беларусаў, якія праз вайсковую, фізічную і тэарэтычную падрыхтоўку імкнуцца да абароны незалежнасці Беларусі, аднаўлення законнасці на яе тэрыторыі і адраджэння беларускіх ваярскіх і нацыянальных традыцый».

Яго прадстаўнік Сяржук Кедышка – унук арганізатара мінскага падполля Мікалая Кедышкі, Героя Савецкага Саюза, – кажа, што Паспалітае рушэнне аб'яднала 8 харугваў, створаных беларускімі палітэмігрантамі ў Літве і Польшчы:

- У харугвах больш за 150 чалавек.Харугвы дзейнічаюць як вайскова-спартовы патрыятычны клуб, у якім людзі ў тым ліку набываюць навыкі абыходжання са зброяй, тактычнай медыцыны, агульнай вайсковай падрыхтоўкі. Мы гатовыя і да практычных дзеянняў. Чалавек, які наважыцца прыйсці ў Паспалітае рушэнне, мусіць быць падрыхтаваны да таго, што яму давядзецца ўзяць зброю ў рукі і пайсці вызваляць Беларусь.

Паспалітае рушэнне рэгіструе фонд, каб яго дзейнасць была легалізаваная ў Польшчы. Самі ж харугвы вырашылі аб’яднацца для пошуку рэсурсаў, бо «пачынаюць дзейнасць з нуля». Паспалітым рушэнне пачало паўставаць з ініцыятывы прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыя Сахашчыка.

Нагадаем, паспалітым рушэннем у Вялікім Княстве Літоўскім называлася мабілізацыя ўсіх людзей на абарону айчыны ў выпадках выключнай пагрозы.

nashaniva.com/эж