Беларуская Служба

Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН аб вайне ва Украіне

24.02.2023 09:00
Генасамблея ААН прыняла прапанаваную Украінай рэзалюцыю да гадавіны расійскага ўварвання.
         .
Генасамблея ААН прыняла прапанаваную Украінай рэзалюцыю да гадавіны расійскага ўварвання.PAP/EPA/JUSTIN LANE

Генасамблея ААН прыняла прапанаваную Украінай рэзалюцыю да гадавіны расійскага ўварвання. Дакумент заклікае РФ спыніць баявыя дзеянні і вывесці свае войскі з Украіны. Рэзалюцыя таксама замацоўвае асноўныя палажэнні ўкраінскай «формулы міру», паведамляе «Наша Ніва».

За рэзалюцыю прагаласавала 141 краіна са 193, супраць было сем. Акрамя самой Расіі, гэта былі Беларусь, Сірыя, Паўночная Карэя, Эрытрэя, Нікарагуа і Малі.

аз

Генсакратар НАТА: Пуцін не можа перамагчы ва Украіне

24.02.2023 08:32
Енс Столтэнберг падзякаваў Польшчу за тое, што яна з'яўляецца ключавым і вядучым прыхільнікам Украіны.