Беларуская Служба

У МЗС РБ лічаць, што размяшчэнне ядзернай зброі не супярэчыць міжнародным дамовам

28.03.2023 11:19
Прэс-службы МЗС Беларусі адказала на пытанне агенцтва «ТАСС» аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі Расіі на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці, на каментары заходніх краін.
.
.фота: МЗС РБ

Паводле беларускага МЗС, гэта вымушаныя дзеянні ў адказ па ўмацаванню бяспекі і абараназдольнасці, паколькі «на тэрыторыі суседніх краін-членаў NАТO нарошчваецца ваенны патэнцыял у непасрэднай блізкасці ля нашых меж».

«На працягу апошніх двух з паловай гадоў Рэспубліка Беларусь падвяргаецца беспрэцэдэнтнаму палітычнаму, эканамічнаму і інфармацыйнаму ціску з боку ЗША, Вялікабрытаніі і іх саюзнікаў па NАТА, а таксама дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза. Гэта прамое і грубае ўмяшанне ва ўнутраныя справы незалежнай дзяржавы, накіраванае на змену геапалітычнага курсу і змяненне ўнутрыпалітычнага ладу Беларусі», – адзначае МЗС РБ.

Там перакананыя, што ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасці з міжнародным правам: «Навучанне беларускіх пілотаў, здольных кіраваць самалётамі са спецыфічнымі боепрыпасамі, мадэрнізацыя такіх самалётаў, роўна як і размяшчэнне ядзерных боезарадаў на тэрыторыі Беларусі без перадачы Мінску кантролю за імі, а таксама доступу да адпаведных тэхналогій, ніякім чынам не супярэчаць палажэнням артыкулаў I і II Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі».

ав/МЗС РБ

Польшча спакойна ставіцца да інфармацыі аб размяшчэнні расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

28.03.2023 10:58
Па словах кіраўнік прэзідэнцкага Бюро па міжнароднай палітыцы, «мы не можам ігнараваць такую інфармацыю», але разам з саюзнікамі па NATO і Еўрасаюзе «мы павінны ставіцца да гэтага спакойна».