Беларуская Служба

БелАЭС ставіць Беларусь у залежнасць ад Расіі на 50 год наперад

19.04.2023 16:05
Беларусы будуць адпраўляць адпрацаванае паліва з БелАЭС у Расію.
Здымак мае ілюстрацыйны характарфота: slightly_different/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўніцтва БелАЭС паведаміла пра паспяховы пробны пуск турбіны другога энергаблока. Да таго ж паведамілі і пра лёс адпрацаванага паліва: першая партыя з БелАЭС для перапрацоўкі ў Расіі будзе сфармавана і адпраўлена ў 2032 годзе. Гэта кабальная залежнасць і ад паліва, і ад адпрацаванага паліва, кажа ў размове з «Радыё Рацыя» радыяцыйны хімік Сяргей Бесараб.

«У Расію яно будзе, канешне, адсылацца. Адтуль расіяне будуць даставаць патрэбныя цікавыя ім розныя ізатопы. А вяртаць нам так званыя нізкія сярэднеактыўныя адыходы, якія беларусы будуць павінны захоўваць у сябе – гэта стронцый і цэзій. Гэта кабальная залежнасць і ад паліва, і ад адпрацаванага паліва. Вельмі шмат парушэнняў. Я думаю, што калі вялізная колькасць парушэнняў была на першым энергаблоку, то можна лічыць, што нават статыстычна на другім іх будзе не менш», – лічыць эксперт.

Паводле яго, у выніку накладання санкцый, уведзеных супраць Беларусі за палітычныя рэпрэсіі і саўдзел у вайне Расіі супраць Украіны, экспарт электраэнергіі з БелАЭС, на які так разлічваў рэжым Лукашэнкі, стаў немагчымым.

аз