На лукашэнкаўскай тэлевізіі паказалі сюжэт, з «пакаяльным» відэа з жанчынай. Паведамляецца, што паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) Дзмітрыя арыштоўвалі агулам на 30 сутак, але ён ужо на волі.
Супраць Вікторыі ўзбудзілі крымінальную справу і змясцілі пад варту. У сюжэце АНТ яе абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў, падпісках на «экстрэмісцкія» каналы, зліве дадзеных сілавікоў, удзеле ў плане «Перамога», фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці. Супраць жанчыны ўзбуджаная крымінальная справа паводле арт. 243, арт. 361-2, арт. 203-1 КК.
Дзмітрый — дырэктар Гомельскага маторарамонтнага завода, вакаліст этна-гурта «Бан-Жвірба», а Вікторыя — прадпрымальніца. Яны таксама вядомыя танцоры.
Крыніца: ПЦ «Вясна»