Беларуская Служба

«Мной проста скарысталіся». Пратасевіч папрасіў не пазбаўляць яго волі

26.04.2023 15:29
Апошняе слова Рамана Пратасевіча ў судзе доўжылася да 10 хвілін. Прысуд будзе абвешчаны 3 мая.
   Nexta           .
Абвінавачаны па справе Nexta Раман Пратасевіч у апошнім слове ў судзе заявіў пра сваё раскаянне.Фота: skreenshot

Абвінавачаны па справе Nexta Раман Пратасевіч у апошнім слове ў судзе заявіў пра сваё раскаянне, піша «Спутнік».

«Мной проста скарысталіся спачатку ў Вільні, а потым у Варшаве, а потым проста выкінулі, здаўшы беларускім уладам», — заявіў Раман Пратасевіч у апошнім слове ў судзе.

Як піша прапагандыстка Людміла Гладкая, Пратасевіч сказаў, што было вялікай памылкай дамагацца перамен праз раскол грамадства і што ён гатовы пакрыць шкоду.

«Я адкрыта прызнаю палітычную паразу. (…) Адказнасць ляжыць на мне. Прызнаю, у адрозненне ад тых, хто ў тым ліку цяпер за мяжой і прыкрываецца шырмай», — цытуе Пратасевіча прапаганда.

Ён папрасіў суд не прызначаць яму пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі.

Апошняе слова ў судзе доўжылася да 10 хвілін, суд пайшоў у дарадчы пакой для пастановы прысуду, які будзе абвешчаны 3 мая.

Пракурор запрасіў Пратасевічу 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Сцяпану Пуцілу — 20 гадоў, Яну Рудзіку — 19 гадоў. Рудзіка і Пуцілу судзяць завочна.

nashaniva.com/вх