Беларуская Служба

Стала вядома пра затрыманне адваката Мінскай абласной калегіі адвакатаў

26.04.2023 16:08
Стала вядома пра затрыманне адваката Мінскай абласной калегіі адвакатаў Аляксея Бародкі.
Аляксей БародкаФота з адкрытых крыніц

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, адвакат Аляксей Бародка быў затрыманы напрыканцы студзеня і знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Які артыкул інкрымінаваны Аляксею — пакуль невядома.

Адзначым, што пасля затрымання профіль адваката выдалілі з сайта Рэспубліканскай калегіі адвакатаў. Пазней стала вядома, што 21 красавіка яго пазбавілі ліцэнзіі.

У Беларусі цяпер прыкладна 1650 чалавек маюць ліцэнзію адваката. У пачатку 2020-га іх было 2200.

Праект «Права на абарону» апублікаваў дадзеныя аб дысцыплінарных спагнаннях у дачыненні да беларускіх адвакатаў. Па дадзеных праекта, у 2022 годзе да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі 74 адвакаты, 27 з іх пазбавіліся ліцэнзіі.

вх