Запасы гатовай прадукцыі на складах арганізацый прамысловасці на 1 красавіка 2023 года склалі роўна 9 мільярдаў рублёў, прынамсі такія даныя Белстата.
Годам раней аналагічны паказчык складаў 6,7 мільярда рублёў. Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці па выніках першага квартала 2023 года склаліся на ўзроўні 75,2%. Калі казаць прасцей, прамысловасць мае трохтыднёвы запас прадукцыі на складзе пры бягучым абʼёме вытворчасці. У канцы першага квартала мінулага года сітуацыя была значна лепшай, паказчык складаў 59,9%, і прадукцыі тады ляжала на два тыдні наперад. У вартасным выражэнні прырост запасаў склаў 35%.
Трохтыднёвы складскі запас – гэта сітуацыя ў сярэднім па краіне, па рэгіёнах яна істотна адрозніваецца:
У Брэсцкай вобласці на 1 красавіка 2023 года складскія запасы перавышалі месячны абʼём вытворчасці (109,8%).
У Гомельскай іх было толькі на траціну месячнага абʼёму вытворчасці (34,3%).
Амаль месячны абʼём ляжыць на складах Гродзенскай вобласці і ў сталіцы.
Калі ацэньваць гэтыя паказчыкі, важна разумець іх абагульненасць. Даныя ў цэлым па прамысловай сферы – а значыць, умоўных «чаравікаў» на складах можа ляжаць і на тры месяцы працы вытворчасці наперад, у той час як прадукты харчавання не залежваюцца.
Паводле novychas.online / вх