Беларуская Служба

У Наваполацкай цэнтральнай бальніцы пацвердзілі шпіталізацыю Бабарыкі

27.04.2023 09:01
Віктара Бабарыку даставілі ў бальніцу са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі, паведаміў раней «Рабочы рух».
Віктар Бабарыкаhttps://t.me/rabochyruh

У Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы пацвердзілі шпіталізацыю палітвязня Віктара Бабарыкі, ён у хірургіі. Іншыя падрабязнасці невядомыя. Гэтую інфармацыю пацвердзілі і ў штабе Віктара Бабарыкі, паведаміла «Свабода».

26 красавіка ў вечары «Рабочы рух» паведаміў, што з некалькіх крыніц да іх паступіла інфармацыя аб тым, што ў ноч з 24 на 25 красавіка з ПК-1 Наваполацка ў Наваполацкую цэнтральную гарадскую бальніцу са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі даставілі Віктара Бабарыку.

Праз некалькі гадзін згаданая крыніца ўдакладніла, што Віктар Бабарыка знаходзіцца ў аддзяленні хірургіі і ў яго пнеўматоракс, а ў шпіталь паступіў са слядамі збіцця.

Святлана Ціханоўская запатрабавала ад афіцыйных уладаў публічна прадэманстраваць палітзняволенага. «Мы патрабуем публічна прадэманстраваць, у якім ён стане. Мы патрабуем допуску адвакатаў і сваякоў да яго. Любыя іншыя дзеянні будуць тлумачыцца як наўмыснае прычыненне шкоды жыццю і здароўю», – напісала палітык.

Былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка асуджаны на 14 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбывае пакаранне ў Наваполацку.

аз

Арыштаваны музыка Мікіта Найдзёнаў

26.04.2023 12:46
Мінімум месяц у СІЗА Жодзіна знаходзіцца беларускі паэт і музыка Мікіта Найдзёнаў.

Стала вядома пра затрыманне адваката Мінскай абласной калегіі адвакатаў

26.04.2023 16:08
Стала вядома пра затрыманне адваката Мінскай абласной калегіі адвакатаў Аляксея Бародкі.