Беларуская Служба

Літва абмяжуе ўезд праз два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

27.04.2023 11:03
Паводле літоўскага боку, новаўвядзенне дапаможа прадухіліць не толькі кантрабанду, але і карупцыю.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Памежныя пераходы «Твярачус» і «Шумскас» (з беларускага боку – «Відзы» і «Лоша») будуць працаваць толькі для легкавых машын і толькі ў дзённы час сутак, паведаміла старонка Delfi са спасылкай на кіраўніка Мытнага дэпартамента Літвы.

Гэтыя пункты не абсталяваныя рэнтгенаўскімі апаратамі. Таму, паводле літоўскіх мытнікаў, праз іх можа бесперашкодна ісці кантрабанда ў пустых грузавіках.

Як заявіў кіраўнік Мытнага дэпартамента Літвы Дарус Жвіронас, новыя абмежаванні ў памежных пераходах «Твярачус» і «Шумскас» могуць быць уведзеныя ў канцы года, пасля завяршэння рамонту памежнага пункта «Мядзінінкай» (Меднікі).

Паводле яго, новаўвядзенне дапаможа прадухіліць не толькі кантрабанду, але і карупцыю.
Іншыя буйныя памежныя пераходы працуюць кругласутачна, паведамляе «Наша Ніва».

аз

Учора з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 132 іншаземцы

27.04.2023 10:15
Украінец і беларус былі затрыманыя за дапамогу ў нелегальным перасячэнне польскай мяжы.