Беларуская Служба

Іван Кірчук выдаў двухгадзінны альбом-аўдыяспектакль

27.04.2023 13:07
На мінулым тыдні выйшла новая сольная праца лідара гурта «Троіца» Івана Кірчука пад назвай «Варажбіт». Гэта манументальны альбом
           .
Выйшла новая сольная праца лідара гурта «Троіца» Івана Кірчука пад назвай «Варажбіт».Фота з адкрытых крыніц

«Варажбіт» складаецца з 55 трэкаў: гэта і апрацаваныя народныя спевы, і аўтарскія творы Кірчука, і вершы, і нават гульні. Двухгадзінны рытуал, сеанс сувязі з продкамі, беларуская нацыянальная медытацыя для дасведчаных і неафітаў, піша тэлеграм-канал «Беларуская музыка».



Архівы Івана Іванавіча — гэта неацэнны скарб, гукавы экскурс у мінуўшчыну, аўдыядоказ існавання магутнай традыцыі продкаў, якая рызыкуе ў найлепшым выпадку застацца толькі ў музеях. Кірчук паступова гэтыя архівы апрацоўвае і збірае ў аўдыяспектаклі — фактычна адкрывае беларусам беларусаў.

У кожнага з гэтых 55 трэкаў свая магутная энергетыка, гэта дзясяткі маленькіх, але глыбокіх пазлаў, якія ў выніку збіраюцца ў адзін манументальны рытуал. Дакладна, гэта не той альбом, які можна прабегчы ў фонавым рэжыме. Для таго, каб ён раскрыўся перад вамі ў поўнай ступені, трэба сесці і ўважліва паслухаць кожны трэк, дазволіць сабе гэтую медытацыю і адчуць глыбіню, намаляваць сабе вобразы — толькі тады можна зразумець усю мастацкую і гістарычную вартасць «Варажбіта».

nashaniva.com / вх