Беларуская Служба

Жыхарку Талачына арыштавалі, спаслаўшыся на дзейную Канстытуцыю

27.04.2023 18:06
Кацярына Васілеўская правяла за кратамі 7 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
 .
Ілюстрацыйнае фота.Autorstwa Zscout370 - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3327594

Незвычайная гісторыя адбылася з жыхаркай Талачына Кацярынай Васілеўскай. На акаўнце Кацярыны ў сацыяльнай сетцы Telegram знаходзілася інфармацыя ў выглядзе падпіскі на Telegram-канал  NEXTA.

Аднак, матэрыялы дзяўчына не распаўсюджвала, падпіску зрабіла падчас пратэстаў 2020 года. Суд прызнаў гэты факт адміністрацыйным парушэннем, пакараў дзяўчыну «суткамі» і канфіскаваў прадмет «адміністрацыйнага парушэння» – смартфон. Вырак быў прадказальным, аднак незвычайным у гэтай гісторыі стала абгрунтаванне такога рашэння Талачынскім раённым судом.

Суддзя пастанавіў арыштаваць Васілеўскую наяўнасцю ў дзейнай Канстытуцыі арт. 52, які абавязвае кожнага, хто знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, выконваць яе Канстытуцыю, законы. А невыкананне ўказанага абавязку цягне, у выпадку з Кацярынай, на адміністрацыйную адказнасць. Але пра арт. 34 Канстытуцыі, які гарантуе кожнаму грамадзяніну права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне інфармацыі на судовым паседжанні, як і ў судовай пастанове не ўспомнілі.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск