«ЕС занепакоены станам здароўя зняволенага экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыка, які, як паведамляецца, быў шпіталізаваны са слядамі збіцця. Мы заклікаем улады забяспечыць яго бяспеку, аказаць яму неадкладную і належную медыцынскую дапамогу, а таксама даць доступ да адвакатаў і сямʼі», – гаворыцца ў заяве.
У Еўрасаюзе нагадалі, што колькасць палітвязняў у Беларусі амаль дасягнула 1500 і працягвае расці: «Гэтая жудасная вяха сведчыць аб пагаршэнні становішча з правамі чалавека ў краіне. Рэжым Лукашэнкі працягвае затрымліваць і змяшчаць людзей у зверскія ўмовы, падвяргаючы іх жорсткаму абыходжанню і катаванням, у тым ліку прымушаючы да публічнага пакаяння».
Там запатрабавалі «неадкладнага і безумоўнага вызвалення Віктара Бабарыкі і ўсіх палітвязняў» і паабяцалі «працягнуць намаганні па забеспячэнні справядлівасці для ахвяраў і прыцягненні вінаватых да адказнасці».
Нагадаем, увечары 26 красавіка зʼявілася інфармацыя аб тым, што Віктар Бабарыка, зняволены ВК-1 Наваполацка, у ноч на 25 красавіка быў шпіталізаваны ў гарадскі шпіталь – нібыта са слядамі збіванняў і пнеўматораксам. Раніцай 27 красавіка блізкім палітыка ўдалося пацвердзіць факт яго шпіталізацыі ў хірургічнае аддзяленне.
Афіцыйна ніякай інфармацыі аб стане Віктара Бабарыкі апублікавана не было. Дзяржорганы каментаваць сітуацыю адмовіліся. Паводле апошніх звестак ад штаба палітыка, ён застаецца ў бальніцы Наваполацка, яго стан ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці.
ав/zerkalo.io