Беларуская Служба

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ядзерная зброя з'явіцца ўжо праз некалькі дзён

14.06.2023 09:02
Дыктатар абвергнуў інфамацыю пра тое, што Расія нібыта прымяркоўвае размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі да саміту НАТА ў Вільні, каб выкарыстоўваць гэта для шантажу.
     , 2023
Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання вайсковай базы, 2023 год фота: president.gov.by

«Усё гатова. Думаю, пройдзе некалькі дзён, і мы будзем мець тое, што мы і прасілі. І нават крыху больш», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі дыктатар пры гэтым абвергнуў інфамацыю пра тое, што Расія нібыта прымяркоўвае размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі да саміту НАТА ў Вільні, каб выкарыстоўваць гэта для шантажу. Ён таксама зазначыў, што размяшчэньне ў Беларусі ядзернай зброі было «яго просьбай і настойлівым патрабаваннем ад расійскага боку, каб гарантаваць бяспеку нашай краіны». Таксама Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ядзерная зброя зʼявіцца ўжо праз некалькі дзён.

Прычына прымянення такой зброі, паводле яго, можа быць толькі адна – агрэсія супраць Беларусі.

У інтэрвʼю расійскаму дзяржаўнаму тэлеканалу дыктатар зазначыў, што не зможа самастойна выкарыстоўваць тактычную ядзерную зброю, і гэтае пытанне яму прыйдзецца папярэдне ўзгадніць з Уладзімірам Пуціным, зазначае Радыё «Свабода».

вс