Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі пракаментаваў словы Ціханоўскай пра вайсковую дапамогу

28.08.2023 09:31
Для Беларусі будзе палітычнае развязанне праблемы пасля перамогі Украіны ў вайне, сказаў Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі youtube.com/скрыншот

Украінская журналістка Наталля Масяйчук у канцы свайго інтэрв’ю з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім паказала таму ўрывак сваёй ранейшай гутаркі з дэмакратычнай лідаркай Беларусі Святланай Ціханоўскай.

Адказваючы на пытанне, ці можа яна з’вярнуцца да Уладзіміра Зяленскага па вайсковую дапамогу ў вызваленні Беларусі, Ціханоўская тады сказала, што не выключае такога сцэнару, нагадвае «Свабода».
Для Беларусі будзе палітычнае развязанне праблемы пасля перамогі Украіны ў вайне, пракаментараваў выказванне Святланы Ціхавоўскай прэзідэнт Уладзімір Зяленскі:

- Украінская перамога паставіць кропку. І я вельмі рады за супольнасць дзяржаў – гэта не толькі пра Беларусь, бо гэтае пытанне неаб’яднанай Малдовы і пытанне Грузіі. Я ўпэўнены, што перамога Украіны дасць магчымасць палітычнага развязання, дэмакратыі і вяртання цэласнасці гэтых дзяржаваў.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі дадаў, што зараз «не трэба думаць спадарыні Ціханоўскай пра арміі іншых дзяржаваў».

аз