«Беларусбанк» мяняе ўмовы спагнання аплатаў за некаторыя паслугі для кліентаў з ліку іншаземцаў, паведаміла старонка zerkalo.io са спасылкай на прэс-службу банка. З 23 кастрычніка гэтага года банк не будзе спаганяць аплатаў з кліентаў-нерэзідэнтаў за выдачу наяўных грошай і перавод іншым фізічным асобам.
Банк знізіць да 1 % ад сумы памер аплаты за залічэнне на рахункі фізічных асоб безнаяўных грашовых сродкаў, пералічаных з-за мяжы з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў, у тым ліку праз грашовыя пераводы Visa Direct, Mastercard MoneySend.
Адначасова з гэтым бан зніжае да 2,5% ад сумы камісію за выдачу наяўных у банку ў беларускіх рублях з выкарыстаннем картак банкаў-нерэзідэнтаў плацежных сістэм «Мір», Visa, Mastercard.
Цяпер жа банк адмяніў абмежаванні на зняцце наяўных грошай у сваіх банкаматах з картак нерэзідэнтаў VISA, Mastercard, UPI, а таксама з выкарыстаннем картак плацежнай сістэмы «Мір», эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі.
аз