Беларуская Служба

Мінчуку прызначылі пяць гадоў калоніі за данат у 20 долараў

22.09.2023 11:15
Такі прысуд вынесла Жана Брысіна яшчэ 23 студзеня 2023 года, але пра вынік суда праваабаронцам стала вядома толькі цяпер.
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мінскі гарадскі суд асудзіў да пяці гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці« паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса 45-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Паўла Харытонава. Такі прысуд вынесла Жана Брысіна яшчэ 23 студзеня 2023 года, але пра вынік суда праваабаронцам стала вядома толькі цяпер.

Як распавёў «Вясне» былы сукамернік Паўла, яго асудзілі за адзін данат у памеры 20 долараў у нейкую ініцыятыву, якую ў далейшым прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем«. Ахвяраванне на дапамогу, меркавана, пацярпелым ад рэпрэсій, было зроблена яшчэ ў 2021 годзе, калі ініцыятава не была яшчэ прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем». Па справе адбылося ўсяго восем пасяджэнняў, яе разглядалі два месяцы – з лістапада па студзень.

«Усе сукамернікі, у тым ліку палітзняволены адвакат Аляксандр Данілевіч, казаў Паўлу, што яго абвінавачванні разваляцца і ён пойдзе дадому. Таму што тая арганізацыя, у якую ён зрабіў данат, не была прызнаная »экстрэмісцкім фармаваннем« на момант пераліку», – узгадвае вязень СІЗА.
Пад вартай Павел утрымліваўся ў СІЗА на Валадарскага.

28 красавіка Вярхоўны суд пакінуў прысуд Паўла ў пяць гадоў калоніі ў сіле. Палітвязня этапавалі ў калонію. Яго актуальнае месцазнаходжанне высвятляецца.

аз

30-гадовую жанчыну будуць судзіць паводле 8 артыкулаў КК

21.09.2023 16:02
Яе затрымалі ў лютым 2023 года пасля вяртання ў Беларусь з Польшчы.

Журналіста Сяргея Гадзіевіча, затрыманага пры вяртанні з Польшчы, арыштавалі на 15 сутак за рэпост

21.09.2023 14:01
Сяргей Гардзіевіч нядаўна выйшаў на волю, ён правёў 1,5 гада ў калоніі за паведамленні ў вайберы.