Рэжымная Генеральная пракуратура завяла шэраг крымінальных спраў супраць Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, паведаміў журналістам начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Валерый Шуляк. Цяпер устанаўліваюць усіх датычных да арганізацыі, паведамляе лукашэнкаўскае агенцтва БелТА.
Крымінальныя справы, паводле Генпракуратуры, накіраваны старшыні КДБ для арганізацыі папярэдняга расследавання, устанаўлення і прыцягнення да адказнасці ўсіх, хто мае дачыненне да дзейнасці названага фармавання асоб (дзе б яны ні знаходзіліся: як за мяжой, так і на тэрыторыі Беларусі).
Нягледзячы на тое, што Рада БНР у ліпені бягучага года рашэннем Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі прызнана экстрэмісцкім фармаваннем, аб чым яго кіраўнікам і членам дакладна вядома, сваю супрацьпраўную дзейнасць яны не спынілі, інфармуе БелтА.
Паводле Генпракуратуры, «кіраўніцтва Рады каардынуе дэструктыўныя намаганні з іншымі экстрэмісцкімі арганізацыямі, устанаўлівае сувязі з узброенымі структурамі, што дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны, у якія ўваходзяць грамадзяне Беларусі».
Рада БНР у паведамленні Генпракуратуры названая «пранацысцкім экстрэмісцкім фармаваннем», дзейнасць якой «заснавана як у мінулым, так і цяпер на адмаўленні існавання суверэннай беларускай дзяржавы».
«Кіраўнік Рады БНР у перакладзе з беларускай на рускую і іншыя мовы свету абвяшчае сябе «прэзідэнтам», – піша Генпракуратура.
вс