Беларуская Служба

«Ноч паэтаў» сёлета ахопіць сама меней 13 краінаў сьвету

28.10.2023 12:21
Штогод 29 кастрычніка беларусы ўшаноўваюць памяць расстраляных савецкай уладай 108 беларускіх інтэлігентаў. 
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/nashaniva

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў Менску, як мяркуецца, ва ўрочышчы Курапаты, савецкая ўлада расстраляла 108 беларускіх інтэлігентаў, дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў, піша Радыё Свабода.

Сярод расстраляных былі 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі. Найстарэйшаму з забітых камуністамі, празаіку і публіцысту Янку Нёманскаму, споўнілася 47 гадоў, а сярод самых маладых былі паэт і перакладчык Юлі Таўбін (26 гадоў), літаратурны крытык Пятро Хатулёў (25), пэдагог і школьны настаўнік Іван Жылуцкі (25).

Расстрэл 29.10.1937 стаў самым трагічным пунктам хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі.

Штогод у Беларусі і за яе межамі 29 і 30 кастрычніка праходзяць вечары памяці рэпрэсаваных беларусаў. 

Сёлета імпрэзы запланаваныя ў 12 краінах свету, а таксама онлайн, у тым ліку ў Бельгіі, Бразіліі, Грузіі, ЗША, Літве, Нямеччыне, Польшчы ды іншых краінах.

Крыніца: БАЖ