Беларуская Служба

Беларускі добраахвотнік Дзяніс Урбановіч пасля пяці раненняў вярнуўся на фронт

08.12.2023 13:32
Апошняе раненне Урбановіч атрымаў сёлета ў верасні. Цяпер жаўнер рыхтуе маладое папаўненне да выкання баявых задач.
Дзяніс Урбановічфота з адкрытых крыніц

Пасля пяці раненняў на фронт вярнуўся З4-гадовы беларускі добраахвотнік Дзяніс Урбановіч (пазыўны «Ваўкалак»), піша «Наша Ніва». У батальёне «Волат» ён камандуе штурмавой групай.

Апошняе раненне Урбановіч атрымаў сёлета ў верасні. Цяпер жаўнер рыхтуе маладое папаўненне да выкання баявых задач.

Па словах Урбановіча, у цэлым ён пачуваецца добра і можа выконваць баявыя задачы. Вайсковая камісія дазволіла добраахвотніку вярнуцца на службу. Тыдзень таму ён справіўся з марш-кідком на 25 кіламетраў і можа прайсці любы кіламетраж з аўтаматамі і гранатамётамі.

Добраахвотнік кажа, што прывык да жыцця на перадавой. Акрамя таго, на фронт яго вабіць і патрэба ў адрэналіне: яму нестае рызыкі.

Дзяніс Урбановіч ваюе з сакавіка 2022 года. Ён узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі» Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, а таксама медалём «За баявыя заслугі» Рады БНР.

эж