Беларусь разарвала пагадненне з Украінай аб сумесным кантролі ў пунктах пропуску на граніцы. Адпаведны дакумент апублікавалі на нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Пагадненне было заключана паміж Беларуссю і Украінай у снежні 1995 года ў Кіеве і пачало дзейнічаць у 1997-м. Дамова заключалася на два гады з аўтаматычным працягам, «калі ніводны з бакоў не заявіць па дыпламатычных каналах аб сваім намеры спыніць дзеянне пагаднення».
Мяркуючы па ўсім, гэта мера ў адказ на дзеянні ўкраінскага боку. Украіна спыніла дзеянне міжурадавага пагаднення паміж Украінай і Беларуссю аб сумесным кантролі ў пунктах пропуску на ўкраінска-беларускай граніцы ў лютым гэтага года.
27 лютага 2022 года Украіна закрыла ўсе пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. Яны застаюцца закрытымі да гэтага часу, але для ўкраінцаў, якія жадаюць вярнуцца з тэрыторыі Беларусі дадому, у абмежаваным рэжыме працуе пункт пропуску «Макраны – Даманава». Тут прапускаюць выключна грамадзян Украіны, перасекчы мяжу можна толькі пешшу.
Зеркало
нг