Беларуская Служба

Новы беларускі пашпарт, адасабленне ад расіян, падтрымка палітвязняў

27.12.2023 15:34
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў пра працу дэмакратычных сілаў у 2023 годзе.
Святлана Ціханоўскаяeuroradio.fm/скрыншот

Ключавымі дасягненнямі за гэты год Вячорка назваў фарміраванне празрыстай структуры дэмакратычных сілаў, запуск сістэмы рэабілітацыі для рэпрэсаваных і палітвязняў, недапушчэнне візавага бану супраць беларусаў на еўрапейскім узроўні, а таксама фармалізацыю адносін з ЗША. 

Апроч таго, вельмі важнай падзеяй 2023 года стала распрацоўка новага беларускага пашпарта сумесна з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам.