Беларуская Служба

З наступнага года ў Беларусі вырасце падатак на першую кватэру

31.12.2023 11:01
Для Мінска кошт квадратнага метра жылога памяшкання вырасце на 68 рублёў.
.
Кватэра. Здымак мае ілюстрацыйны характарjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Згодна са зменамі ў Падатковым кодэксе, з 2024 года павышаецца памер разліковага кошту квадратнага метра тыпавога капітальнага будынка. Да яго прывязаны падатак на першую кватэру: ён складае 0,1% ад кошту квадратнага метра, памножаную на колькасць «квадратаў» у кватэры, паведамляе «Наша Ніва».

Для Мінска кошт квадратнага метра жылога памяшкання вырасце да 968 рублёў (цяпер 900 рублёў). Для абласных гарадоў і Мінскага раёна – да 806 рублёў (цяпер 750).

Для Баранавічаў, Бабруйска, Барысава, Ваўкавыска, Горак, Дзяржынска, Жлобіна, Жодзіна, Кобрына, Крычава, Ліды, Мазыра, Маладзечна, Наваградка, Наваполацка, Оршы, Асіповічаў, Пінска, Полацка, Рэчыцы, Светлагорска, Слоніма, Слуцка, Смалявічаў, Смаргоні, Салігорска, Фаніпаля – да 710 рублёў (цяпер 660).

Для астатніх населеных пунктаў разліковы кошт «квадрата» падымуць да 538 рублёў (замест цяперашніх 500).

аз

Былых намеснікаў гендырэктараў БелАЗ і МТЗ разам з падначаленымі асудзілі за хабар

29.12.2023 12:46
Яны атрымалі да 12 гадоў зняволення.

У Беларусі забароняць рэкламаваць працу і вучобу за мяжой

29.12.2023 18:22
Выключэннем будзе толькі рэклама на сайтах, якія адмыслова праводзяць дзейнасць, звязаную з працаўладкаваннем за межамі Беларусі і аказваюць паслугі па накіраванні на навучанне за межамі краіны.