Беларуская Служба

У Круглым перад Адзіным днём галасавання міліцыя правядзе рэйд па дамах раней асуджаных грамадзян

01.02.2024 14:01
Гэта названа «дадатковымі мерамі кантролю« перад выбарамі, паведамляюць магілёўскія праваабаронцы.
Выбарыulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

MAYDAY TEAM – канал праваабаронцаў і журналістаў ПЦ «Вясна» з Магілёва паведамляе, што ў Круглым перад Адзіным днём галасавання міліцыя правядзе рэйд па дамах раней асуджаных грамадзян. Гэта будуць рабіць супрацоўнікі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС, якім кіруе маёр Уладзіслаў Мікалуцкі.

Акрамя раней асуджаных, міліцыянты наведаюць усіх, хто стаіць і на іншых уліках у міліцыі. Гэта названа «дадатковымі мерамі кантролю» перад выбарамі. Участкі для галасавання будуць правярацца спецыяльнай міліцэйскай камісіяй.

Таксама Круглянскі РАУС у межах падрыхтоўкі да Адзінага дня галасавання зрабіў разлік сіл і сродкаў, а таксама стварыў рэзервы асабістага складу на выпадак аператыўнай неабходнасці. Асаблівая ўвага надаецца недапушчэнню правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, мітынгаў і шэсцяў у Круглым.

Адзначым, што ў сярэднім па спісах у райцэнтры жыве ўсяго 7 300 чалавек, а ў рэальнасці яшчэ менш. Горад размяшчаецца ўдалечыні ад ажыўленых трас. Аднак аддзяленне АПП РАУС «заклікае грамадзян праяўляць пільнасць».

аз

У Беларусі пачынаецца агітацыя да адзінага дня галасавання

31.01.2024 12:15
У інфармацыйнай кампаніі да дня галасавання возьмуць удзел і артысты.